ГлавнаяИсполнителиМагутны БожаБиография Магутны Божа
TOP песен исполнителя
"Магутны Божа"
    имя:

    Магутны Божа


    Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, а — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн «Магутны Божа». Верш-малітву Натальлі Арсеньневай паклаў на музыку Мікола Равенскі. Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным Адраджэньні. Калі б можна было перанесьціся ў тыя гады, я, нягледзячы на свае больш чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў «Люблю наш край» Канстанцыі Буйлы і «О Беларусь, мая шыпшына» Ўладзімера Дубоўкі.
    Пасьля Маскоўскае кансэрваторыі ён зноў прыяжджае ў Менск у той час, апынуцца ў якім мне ўжо ня вельмі хацелася б. Арыштаваныя дзясяткі сяброў і знаёмых, сярод якіх брат Антон. У 1938-м Равенскага выключаюць з Саюзу кампазытараў… Старыя жыхары гораду Чэрвеню дагэтуль з сымпатыяй згадваюць яго як рэгента мясцовага царкоўнага хору за часамі вайны. Ніхто не асуджае і ягонага ад’езду на Захад, бо гараджане памятаюць, як пасьля прыходу савецкіх войскаў нейкі партызан без суду і сьледзтва застрэліў пасярод вуліцы ціхага бяскрыўднага чалавека — толькі за тое, што ён быў царкоўным старастам.
    У Заходняй Нямеччыне Равенскі выкладаў сьпевы ў беларускіх гімназіях у Рэгенбургу і Остэргофэне, быў рэгентам хору ў праваслаўнай парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. У Лювэне кампазытар пагадзіўся кіраваць беларускім студэнцкім хорам, што потым даваў канцэрты ў многіх краінах Эўропы і атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі. Вялікі посьпех мелі запісаныя харыстамі кружэлкі, якія рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую музыку.
    Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але «Магутны Божа» будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе на сьвеце Беларусь.

    МАГУТНЫ БОЖА
    Магутны Божа! Уладар сусветаў,
    Вялікіх сонцаў і сэрц малых,
    Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
    Рассып праменні свае хвалы.
    Дай спор у працы, штодзённай, шэрай,
    На хлеб штодзённы, на родны край.
    Павагу, сілу і веліч веры
    У нашу праўду, у прышласць дай.
    Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
    Учынкам нашым пашлі ўмалот.
    Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
    Краіну нашу і наш народ!

    Оставь нам своё мнение о статье про "Магутны Божа"
    У нас недавно искали:
    Песня без слов  Japan ist Weit  Somebody's Watching Me  Любовь  Помнишь ли ты любовь?  Да нихрена ты не знаешь  Hit The Decks (Megamix) [1992] OLDSCHOOL TECHNO 90-X 
    2010-2024 © Rostext.ru Тексты песен