ГлавнаяИсполнителиЯнка КупалаБиография Янка Купала
TOP песен исполнителя
"Янка Купала"
    имя:

    Янка Купала


    жанры: poetry, belarusian

    Іван Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям'і арандатара. Паходзіць са збяднелай шляхты. Старэйшы продак па бацьку ўпамінаецца ў дакументах XVII ст. Маці — рубяжэвіцкая шляхцянка Бянігна Луцэвіч.

    Скончыў Беларуцкае народнае вучылішча (1898). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905—1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б. Даніловіча (Вільня, 1908—1909). У пачатку снежня 1909 з рэкамендацыйным лістом У. Самойлы да Б. Эпімах-Шыпілы пераехаў у Пецярбург, дзе вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева (1909—1913), працаваў у Публічнай бібліятэцы, удзельнічаў у рабоце навукова-літаратурнага гуртка беларускіх студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 кастрычніка 1913 зноў у Вільні: сакратар «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914—1915).

    3 набліжэннем фронту 8.8.1915 эвакуіраваўся з Вільні, жыў у Арле, у верасні 1915 выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. Са студзеня 1916 на вайсковай службе: некалькі месяцаў служыў у Мінску старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін, потым у Полацку, Смаленску. 3 1916 жанаты з Уладзіславай Луцэвіч. У ліпені 1918 атрымаў пасаду агента па забеспячэнні харчамі Заходняй вобласці. Разам з М. Гарэцкім быў слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1919, пасля абвяшчэння БССР, пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагаваў часопіс «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920-22). У час 1920-22 цяжка хварэў, аднак, акрыяўшы, зноў вярнуўся да актыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці. 3 пачатку 1921 намеснік загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, уваходзіў у склад Акададэмічнай камісіі Акадэмічнага цэнтра Наркамасветы БССР па ўкладанні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі, член навукова-рэдакцыйнай калегіі Наркамасветы БССР, якая разглядала прадстаўленыя да друку творы (пазней яна называлася камісіяй і Я. Купала быў яе старшынёй); адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920), БДУ (1921), Інбелкульта (з 1922 яго правадзейны член), літаратурнага аб'яднання «Полымя». Янка Купала ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926).

    Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Летам 1930 у друку з'явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідарства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20.11.1930 пасля «гутарак» у ДПУ ён зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 быў вымушаны апублікаваць у «Звяздзе» «пакаянны» ліст, у якім паэт вымушаны быў прызнавацца ў «памылках» і «шкодных поглядах», абяцаў парваць з «кулацкім нацыяналістычным адраджанізмам» і «аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву». У 1930-я г. творы Купалы падвергліся значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са зборнікаў «Жалейка» і «Гусляр». У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту — яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць.

    Я. Купала быў у гушчы літаратурнага і грамадскага жыцця: ён удзельнічаў у розных камітэтах па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, быў дэлегатам тагачасных урачыстых літаратурных форумаў і з'ездаў, удзельнічаў у рабоце І з'езда Савецкіх пісьменнікаў БССР, выбраны членам Праўлення і дэлегатам на І з'езд ССП СССР, у склад новага бюро секцыі паэзіі ССП БССР (1937), прэзідыума Праўлення ССП СССР (1939), дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. У 1939 ён удзельнічаў у рабоце Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Выбіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР у 1927-29, член ЦВК БССР у 1929-31, 1935-38. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1940.

    Вялікая Айчынная вайна заспела яго ў Каўнасе. У першыя дні вайны ў Мінску згарэлі яго архіў і бібліятэка. 30 чэрвеня 1941 з дачы ў Ляўках Янка Купала выехаў у Маскву. 3 лістапада 1941 ён жыў у пас. Пячышчы каля Казані. 3 самага пачатку вайны Я. Купала актыўна ўключыўся ў барацьбу. Як член прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкага камітэта выступаў на антыфашысцкіх мітынгах, падпісаў адозву да братоў-славян з заклікам узняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму, удзельнічаў у І Усеславянскім мітынгу і ў навуковай сесіі АН БССР (у Казані), дзе выступіў з дакладам «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя». Яго палымяны верш «Беларускім партызанам», публіцыстычныя артыкулы змяшчаліся ў газетах «Правда», «Известия», «Красная звезда» і інш.

    18 чэрвеня 1942 Я. Купала прыехаў у Маскву і праз 10 дзён трагічна загінуў у гасцініцы «Масква» пры нявысветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

    У ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.

    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

    Оставь нам своё мнение о статье про "Янка Купала"
    У нас недавно искали:
    6. Индиана Джонс (Другой - 1991)  Ыми уже друзьями Надежды, тайны,  Полетаем (KeFir Exclusive Edit)  Эйиэхэ Анаан Фрестаел ( Сэгэрбэр )  Лето как осень Андрей Леницкий  Goodbye My Lover (с переводом)  Ц1ена безам (New 2015) [exclusive M95]????  Cause You Are Young  И загоняться  ...я Очень Сильно Люблю ТебяТы  Рукалицо (BassBoosted by MKSVSTNV) 
    2010-2024 © Rostext.ru Тексты песен